Больш за палову льнозаводаў у Беларусі чакае мадэрнізацыя

Нарада ў Карме / kormanews.by
Больш за палову (10 з 19) льнозаводаў у Беларусі чакае мадэрнізацыя. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Паводле яго слоў, у іх "высокая ступень зносу вытворчых будынкаў, сістэм інжынерных камунікацый і тэхналагічнага абсталявання". У бліжэйшы час па тры прадпрыемствы з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей і адно з Гомельскай вобласці павінны падрыхтаваць "план-графік мадэрнізацыі". Я якасці крыніц фінансавання плануецца "максімальна задзейнічаць" мясцовыя інавацыйныя фонды.
Мадэрнізацыя патрэбна "для ўдасканалення работы льнаводчай галіны", кажа намеснік міністра. Нядаўна ў Карме на Гомельшчыне прайшла нарада на гэтую тэму. "Праца ў тры змены дазваляе забяспечыць станоўчую дынаміку развіцця кожнага льнозавода", — гаварыў на ёй Уладзімір Гракун.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.