Ратавальнікі павесілі побач з Лукашэнкам партрэт свайго міністра

Партрэт Аляксандра Лукашэнкі вісіць у кампаніі міністра / minobl.mchs.gov.by
Ратавальнікі павесілі на сцяне побач з фота Аляксандра Лукашэнкі партрэт свайго міністра Вадзіма Сіняўскага. Гэта можна пабачыць на здымку з "патрыятычнага" мерапрыемства, якое правяло Мінскае абласное ўпраўленне МНС. Адзін з ратавальнікаў паказваў падлеткам, як трэба разбіраць і збіраць аўтамат.
У Беларусі чыноўнікі нават і падумаць не могуць, каб павесіць побач з партрэтам Лукашэнкі фота яшчэ кагосьці. А вось некаторыя сілавікі ўжо "эксперыментуюць".
Генерал Сіняўскі стаў міністрам па надзвычайных сітуацыях у сакавіку 2021 года. Раней ён кіраваў міліцыяй у Гродзенскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.