Лукашэнка загадаў Кавальчуку не ўмешвацца ў футбольныя справы — "Трыбуна"

Мікалай Шарснёў / fcvolna-pinsk.by

Мікалай Шарснёў / fcvolna-pinsk.by

Аляксандр Лукашэнка загадаў міністру спорту Сяргею Кавальчуку не ўмешвацца ў футбольныя справы, піша "Трыбуна". Нібыта ў іх 12 сакавіка была сустрэча. Лукашэнка заявіў, што перамены ў АБФФ цяпер не патрэбныя. Таму Мікалай Шарснёў захавае за сабой пасаду старшыні федэрацыі, а анансаваная яе канферэнцыя будзе проста справаздачнай.

Пра адстаўку Шарснёва зноў загаварылі ў пачатку сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка захаваў пасаду міністру спорту Кавальчуку. Тады ён згадаў канфлікт міністра і кіраўніка федэрацыі, ды сказаў: "Калі Шарснёў не здольны працаваць, значыць, будзем шукаць іншага чалавека".

Пра тое, што кіраўнік федэрацыі футбола, былы старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў уступіў у канфрантацыю з міністрам спорту, былым афіцэрам службы бяспекі Лукашэнкі, стала вядома летам 2023-га. Шарснёў сказаў Сяргею Кавальчуку, што АБФФ будзе самастойна прымаць рашэнні па развіцці футбола. Вясной 2024-га яны атрымалі з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі загад спыніць супрацьстаянне. Але яно працягвалася. Як вядома, міністр спорту склаў спіс беларускіх футбалістаў, якім з палітычных прычын было забаронена гуляць на радзіме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі