ЕС узгадніў увядзенне пошлін на азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі

"Гродна Азот"

"Гродна Азот"

Еўрасаюз узгадніў увядзенне пошлін на ўгнаенні з Беларусі і Расіі.

Прадстаўнікі 27 краін ЕС 14 сакавіка большасцю галасоў падтрымалі прапанову Еўракамісіі пра ўвядзенне пошлін на азотныя ўгнаенні ды іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.

Цяпер гэтае рашэнне павінен разгледзець Еўрапарламент. Калі яно атрымае там падтрымку, пошліны будуць уведзеныя з 1 ліпеня 2025 года.

Як адзначае DW, раней лабісцкае аб'яднанне фермераў Copa-Cogeca раскрытыкавала рашэнне еўрапейскіх чыноўнікаў пра ўвядзенне пошлін на любыя ўгнаенні з РБ і РФ. На думку аб'яднання, такая мера можа прычыніцб сур'ёзную эканамічную шкоду сельскай гаспадарцы. Лабісты прапаноўвалі абмежавацца пошлінамі толькі на азотныя ўгнаенні. Таксама яны вылучалі прапанову адмяніць увазныя пошліны на ўгнаенні з іншых краін за межамі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі