З пачатку года МАЗ прадаў на расійскім рынку толькі 15 аўтобусаў

Аўтобус МАЗ

Аўтобус МАЗ / t.me/SvetlyShliah/

З пачатку года МАЗ прадаў на расійскім рынку толькі 15 аўтобусаў, паведамляе asm-holding.ru. Гэта ў 10 разоў менш, чым за такі ж перыяд 2024-га.

Доля аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку складае 1,8%. Беларускі завод займае там восьмае месца, саступаючы, у асноўным, расійскім і кітайскім вытворцам.

Рынак увогуле скарачаецца. А ў МАЗаў яшчэ і праблемы з іміджам: новыя аўтобусы мінскай вытворчасці рэгулярна загараюцца на вуліцах у расійскіх гарадах.

Як паведамляла Еўрарадыё, за першы месяц 2025 года на рынку РФ было прададзена толькі чатыры аўтобусы МАЗ. Беларускія перавозчыкі нярэдка аддаюць перавагу кітайскім аўтобусам. Тым часам продажы грузавікоў МАЗ у Расіі праселі на траціну.

З пачатку года МАЗ прадаў на расійскім рынку толькі 15 аўтобусаў
asm-holding.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі