На БМЗ прызнаюць, што давялося знізіць вытворчасць

На БМЗ "маштабны комплекс мер па скарачэнні выдаткаў"

На БМЗ "маштабны комплекс мер па скарачэнні выдаткаў" / vk.com/bmznews

На Беларускім металургічным заводзе прызнаюць, што пачатак 2025 года для яго "склаўся няпроста". На знешніх рынках утварыўся сур'ёзны прафіцыт вытворчасці сталі і яе рэалізацыі, а "вялікая канкурэнцыя выклікала прыкметнае зніжэнне коштаў" у канцы мінулага года і гэтая тэндэнцыя захоўваецца сёлета. Пра гэта на сустрэчы з працоўным калектывам гаварыў гендырэктар Дзмітрый Корчык.

На фоне падзення вытворчасці сталі ў Расіі на 5,6%, БМЗ наадварот яе павялічыў у 2024 годзе — на 2%. Павялічвалі вытворчасць і ў студзені-лютым. Аднак ужо ў сакавіку 2025-га прадпрыемству давялося знізіць вытворчасць, "каб забяспечыць на належным узроўні эканоміку прадпрыемства".

Па словах Корчыка, цяпер завод рэалізуе "маштабны комплекс мер па скарачэнні выдаткаў, ідзе пошук спосабаў зніжэння сабекошту прадукцыі".

Гендырэктар пераконваў працоўных, што з усімі цяжкасцямі ім удасца справіцца. Дарэчы, на БМЗ актыўна шукалі "экстрэмістаў".

БМЗ мае дачыненне да выпуску ваеннай прадукцыі для Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі