БМЗ выпускае для расіян часткі для мінамётаў і бронепласціны — Free Zhlobin
Беларускі металургічны завод
У трубапракатным цэху Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне вырабляюцца часткі мінамётаў і бронепласціны. Частка прадукцыі ідзе ў Оршу, частка — пастаўляецца ў Расію. Пра гэта піша жлобінскі тг-канал Free Zhlobin са спасылкай на свайго чытача.
Паводле інфармацыі Free Zhlobin, раней работнікаў БМЗ накіроўвалі ў Оршу на завод "Легмаш" для вырабу снарадаў.
Тое, што на "Легмашы" выпускаюцца снарады, напрыклад, для ракетных комплексаў "Град", пацвердзілася сёлета ў траўні — падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі на гэтае прадпрыемства.
Упершыню інфармацыя пра падрыхтоўку да выпуску ваеннай прадукцыі на БМЗ з'явілася ў лістападзе 2022 года. Тады паведамлялася, што даследчаму цэнтру БМЗ даручылі вырабіць узоры браняплітаў для вайсковай тэхнікі і для бронекамізэлек.
Афіцыйныя рэсурсы БМЗ пра выпуск прадукцыі для ВПК не паведамлялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.