Лукашэнку ў Оршы паказалі прадукцыю для "Градаў" — Альянс расследвальнікаў
Лукашэнка на заводзе "Легмаш"
Стала вядома, якую прадукцыю для ВПК выпускае аршанскі завод "Легмаш".Альянс расследвальнікаў Беларусі вывучыў фатаздымкі візіту Аляксандра Лукашэнкі на прадпрыемства.
Журналісты звярнулі ўвагу, што даклад на прадпрыемстве Лукашэнку рабіў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус. На прадукцыі, якую паказалі Лукашэнку, яныы змаглі прачытаць таварны код наменклатуры і назвы. Гэта тармазныя кольцы вялікія, малыя і падціскныя для вырабу 9М22У (9М22У.02. 001 9М22У.02.003 9М22У.01.019). Пад гэтай абрэвіятурай хаваецца асноўны снарад для РСЗА "Град".
Дарэчы, ваенную вытворчасць на заводзе не адмаўляў і сам Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.