Ва Украіне без вестак знік беларус, які ваяваў за Расію

Ва Украіне без вестак знік беларус, які ваяваў за Расію
23-гадовы беларус, які ваяваў супраць Украіны на баку Расіі, прапаў без вестак, паведамляе "Наша Ніва".
Дзмітрый Губіцкі жыў у Бараўлянах пад Мінскам, скончыў будаўнічы ліцэй №10 імя Жыжаля, але, паводле звестак "Белпола", на пастаянную працу ў Беларусі так і не ўладкаваўся.
Ёсць звесткі, што Зміцер быў у вышуку: ухіляўся ад службы ў беларускім войску.
Аднак ваяваць на баку Расіі Губіцкі падахвоціўся сам. Калі менавіта ён трапіў у расійскае войска, невядома. На вайне ён выкарыстоўваў пазыўны "Беларус".
Апошні раз Губіцкі быў анлайн у сацсетках 19 снежня 2024 года. З 18 студзеня 2025 года не выходзіць на сувязь з роднымі, лічыцца зніклым без вестак.
"Маці шукае сына, дапамажыце знайсці", — гаворыцца ў аб'яве ў сацыяльных сетках. Жонкі і дзяцей у яго няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.