Раман “Палёт над гняздом зязюлі” цяпер можна паслухаць па-беларуску

Цікава, што перакладчык сам начытаў свой тэкст / budzma.org
Выдавецтва “Беларускія аўдыякнігі” выпусціла аўдыяверсію рамана “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі, паведамляе “Будзьма”. Раней кніга ў перакладзе Аляксея Знаткевіча выйшла ў 2017 годзе ў межах кампаніі ад кніжнай серыі “Амерыканка”. Асаблівасць агучвання кнігі ў тым, што перакладчык сам прачытаў свой тэкст.
Першую частку можна паслухаць ніжэй:
Рэдактарам аўдыяверсіі стаў Сяргей Шупа. У аўдыярэлізе таксама анансавана другое папяровае выданне кнігі ад выдавецтва “Янушкевіч”. Плануецца і электронная версія.
Сюжэт кнігі, напісанай у 1962 годзе, цяпер успрымаецца як змрочнае папярэджанне пра наступствы несвабоды і дыктатуры. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывучы свет, у якім складана ўбачыць мяжу паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.