Гадзіннік, прысвечаны Караткевічу, выпусціў завод "Луч"

Гадзіннік, прысвечаны Караткевічу / Onliner
На заводзе "Луч" зрабілі гадзіннік, прысвечаны пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Выпуск прымеркавалі да Дня роднай мовы.
У продаж паступяць 95 гадзіннікаў, паведамляе Onliner. Сёлета спаўняецца акурат 95 гадоў з дня нараджэння Караткевіча.
На цыферблаце напісаная цытата з творчасці класіка: "Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка — сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак".
Каштаваць гадзіннік будзе нямала — 1495 рублёў.
Новая калекцыя створаная на механізме Луч-2209 — самым тонкім, які выпускаў Мінскі гадзіннікавы завод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.