Сапернікам беларускіх футбалістаў аказалася зборная Даніі

Футбалісты зборнай Беларусі ў Азербайджане

Футбалісты зборнай Беларусі ў Азербайджане / t.me/abffby/

Сапернікам беларускіх футбалістаў аказалася зборная Даніі. Восенню яны згуляюць у адборы чэмпіянату свету 2026 года.

Іншыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў адборы сталі вядомыя яшчэ ў канцы мінулага года: у групу С трапілі Грэцыя і Шатландыя. Данія — няўдачнік чвэрцьфіналу Лігі нацый. Яна прайграла Партугаліі (1:0, 2:5).

Прамыя пуцёўкі ў фінальную частку ЧС атрымаюць 12 пераможцаў груп. Зборныя, якія зоймуць другія месцы ў групах, змогуць пазмагацца ў плэй-оф за яшчэ 4 пуцёўкі.

Чэмпіянат свету пройдзе ў чэрвені-ліпені 2026 года ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню ў ім паўдзельнічаюць 48 зборных.

Футбалісты зборнай Беларусі днямі ў Душанбэ ў таварыскім матчы разграмілі каманду Таджыкістана (5:0). 25 сакавіка ў Баку пройдзе кантрольны матч са зборнай Азербайджана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.