Сталі вядомыя сапернікі маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ў адборы Еўра

Маладзёжная зборная Беларусі ў 2024 годзе

Маладзёжная зборная Беларусі ў 2024 годзе / t.me/abffby/

Сталі вядомыя сапернікі маладзёжнай футбольнай зборнай Беларусі ў адборы чэмпіянату Еўропы 2027 года. Паводле лёсавання, якое ў чацвер прайшло ў Ньёне, яна трапіла ў адну групу "I" са зборнымі Даніі, Бельгіі, Аўстрыі і Уэльса.

Гульні пачнуцца ў сакавіку. Іх каляндар апублікуюць пазней.

Маладзёжную зборную Беларусі з пачатку 2025-га трэніруе Віталь Паўлаў, які раней працаваў з юніёрскай зборнай.

Сталі вядомыя сапернікі маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ў адборы Еўра
Віталь Паўлаў / t.me/abffby/
Сталі вядомыя сапернікі маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ў адборы Еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.