Зборная Беларусі па міні-футболе пачала адбор Еўра з нічыі з італьянцамі

Італія — Беларусь / figc.it
Зборная Беларусі па міні-футболе пачала асноўны раўнд адбору чэмпіянату Еўропы з нічыі з італьянцамі — 2:2. Гульня праходзіла на Сіцыліі. Галы ў беларусаў забілі Уладзіслаў Сялюк і Сяргей Крыкун.
На 4 лютага прызначаны наступны паядынак — са зборнай Мальты, якая ў сваім першым матчы прайграла зборнай Фінляндыі (0:5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.