"Лубянскія непаразуменні" — Канапацкая пра спробы пасварыць беларусаў і палякаў

Ганна Канапацкая на прыёме ў польскай амбасадзе з Гжэгажэм Немчуком / старонка Канапацкай у Фэйсбуку
Ганна Канапацкая нечакана вырашыла выказацца ў падтрымку беларуска-польскіх сувязяў. Пры гэтым раскрытыкавала інфармацыйныя рэсурсы, якімі кіруюць выхадцы з расійскай ФСБ.
"Палякі нам, беларусам, не ворагі. І мы ўсе пра гэта ведаем. Як бы ні спрабавалі скрывіць сутнасць гістарычных адносін двух народаў лубянскія непаразуменні, якія пасадзілі свае куцыя азадкі ў кіруючыя крэслы інфармацыйных рэсурсаў", — напісала Канапацкая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Амбасада Польшчы арганізавала ў Мінску фартэпіянны канцэрт "Музычнае падарожжа праз жыццё Шапэна" ў выкананні піяніста Гжэгажа Немчука. Вечарына была прымеркаваная да пачатку старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе. На яе ў ліку іншых запрасілі і Канапацкую.
Дарэчы, апошнія некалькі гадоў ў беларускіх і расійскіх дзяржўных інфармацыйных рэсурсах разгарнулася актыўная антыпольская кампанія. У ёй удзельнічае і Лукашэнка, які неаднаразова казаў, быццам Польшча хоча адарваць частку Беларусі і далучыць да сябе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.