БАТЭ і “Нёман” атрымалі перамогі ў першым туры чэмпіянату Беларусі па футболе

"Нёман" - "Молодечно"

“Нёман” дзякуючы даволі спрэчнаму пенальці пачаў чэмпіянат з перамогі / bel.football

15 сакавіка адбыліся тры матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. На ачышчаным ад снегу стадыёне “Гомель” падзяліў ачкі з “Тарпеда-БелАЗ” — 1:1.

“Нёман” на сваім полі перамог навічка лігі “Маладзечна” — 3:0.

БАТЭ пачаў шлях у чэмпіянаце з перамогі над “Віцебскам”, адзіны гол быў забіт напрыканцы матча — 1:0.

Нагадаем, што днямі раней “Нафтан” перамог “Мінск” — 2:1, а “Іслач” і “Славія” згулялі ўнічыю — 2:2.

Тур завершыцца 16 сакавіка. “Арсенал” згуляе супраць “Дынама-Брэст”, “Слуцк” прыме “МЛ Віцебск”, а мінскае “Дынама” — “Смаргонь”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі