Беларуская Італія: што ведаюць італьянскія палітыкі пра Беларусь — эфір

Юлія Юхно
Працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Італію праходзіў з 3 да 6 сакавіка. За гэты час яна мела не толькі шэраг сустрэч на найвышэйшым узроўні, але і сустракалася з беларусамі мясцовых дыяспар, удзельнічала ў івэнтах, слуханнях і сустрэчах з парламентарыямі. Ушанавала памяць беларусаў, якія змагаліся за свабоду Італіі… Карацей, дні былі вельмі насычаныя. А за гэтай насычанасцю стаяла праца не толькі (а можа, і не столькі) прадстаўнікоў Офіса Ціханоўскай, колькі Народнай амбасады Італіі.
Якія чаканні былі ад візіту Ціханоўскай у Італію і якія першасныя мэты гэты візіт меў? З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца падчас арганізацыі сустрэч і мерапрыемстваў з удзелам Ціханоўскай? Ці ёсць цікавасць да Беларусі сярод палітыкаў і шараговых грамадзян Італіі і з якімі праблемамі ў гэтай краіне сутыкаюцца беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.