Стаў вядомы памер хабару, атрыманага адным з кіраўнікоў Беларускай чыгункі

Грошы знайшлі ў схованках кватэры і загараднага дома (ілюстрацыйнае фота)

Грошы знайшлі ў схованках кватэры і загараднага дома (ілюстрацыйнае фота) / Reuters

Стаў вядомы памер хабару, атрыманага першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі Пятром Дулубам. Яму перадалі 370 тысяч долараў. Гэта адзін з найвялікшых хабараў 2024 года. Пра гэта ў інтэрв'ю sb.by распавёў начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка.

Пра затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі МУС паведаміла 13 чэрвеня мінулага года (на наступны дзень пастановай ўраду яго звольнілі). Сцвярджалася, што топ-менеджар стварыў і курыраваў "карупцыйную схему". Былі задакументаваныя "факты сістэмнага хабарніцтва пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак". Крымінальную справу распачалі "за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры". У схованках кватэры і загараднага дома Дулуба знайшлі $3 млн.

"Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў" паведаміла пра затрыманне за хабар першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі раней — у пачатку чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.