На Гомельшчыне ідэолагі збіраюць каманды "працоўнай моладзі" для гульні ў вайну

Гульня для "працоўнай моладзі" / t.me/gomel_region_gov/
На Гомельшчыне ідэолагі збіраюць каманды "працоўнай моладзі" для гульні ў вайну. З яе дапамогай збіраюцца "ўдасканальваць сістэму патрыятычнага выхавання", "ваенна-прыкладной падрыхтоўкі". Мяркуецца, што гульня "пасадзейнічае станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых грамадзян, сфармуе вернасць абавязку па абароне Айчыны".
Заяўкі на ўдзел у ваенна-прыкладной гульні "Прарыў" ідэолагі прымаюць да канца сакавіка. На Гомельшчыне яна праводзіцца ўпершыню.
Для ўдзелу ў гульні запрашаюць супрацоўнікаў арганізацый Гомельскай вобласці ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія "не адносяцца да сілавых ведамстваў". У камандзе мусіць быць 8 мужчын і 2 жанчыны. Вопыт службы ў войску можа быць у не больш за 4 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.