У Адэсе застрэлілі вядомага актывіста Дзям'яна Ганула

На месцы стральбы ў Адэсе / t.me/UA_National_Police/
У Адэсе застрэлілі вядомага актывіста Дзям'яна Ганула, піша hromadske.ua. Ён быў удзельнікам Рэвалюцыі годнасці, уваходзіў у "Правы сектар", змагаўся з прарасійскімі сіламі.
Забойства адбылося 14 сакавіка ў цэнтры Адэсы. Невядомы стрэліў у прахожага і збег. Пазней стала вядома, што забіты — гэта Ганул. Паліцыя намагаецца знайсці і затрымаць кілера. Справу ўзяў пад кантроль міністр унутраных спраў Ігар Кліменка. У Адэсу адправілі найлепшых супрацоўнікаў.
Вядома, што актывіст неаднаразова атрымліваў пагрозы. Летась ён прасіў дзяржаву пра абарону.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.