Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб "акружэнні ўкраінскіх войскаў"

Украінскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / facebook.com/ab3.army
Заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра акружэнне "тысяч украінскіх вайскоўцаў" не адпавядае рэальнасці. Пра гэта заявілі ў Генштабе Узброеных сілаў Украіны.
У каментары падкрэсліваецца, што такія сцвярджэнні ствараюцца расіянамі для палітычных мэтаў і ціску на Украіну і партнёраў.
"Сітуацыя за суткі істотных змен не зведала. Баявыя дзеянні ў аперацыйнай зоне групоўкі войскаў "Курск" працягваюцца", — заяўляюць у Генштабе УСУ.
Пра акружэнне ўкраінскіх войскаў заявіў 14 сакавіка Дональд Трамп, расказваючы пра перамовы з Пуціным. Ён дадаў, што прасіў Пуціна захаваць ім жыцці. Пазней у Белым доме ўдакладнілі, што Трамп не размаўляў з Пуціным асабіста, а інфармацыю перадаваў амерыканскі спецпасланнік Уіткаф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.