ЗША гатовыя замяніць у пастаўках Украіне ракеты кіраванымі авіябомбамі

Бомба малога дыяметра наземнага базавання

Бомба малога дыяметра наземнага базавання / Reuters

ЗША гатовыя замяніць у пастаўках Украіне ракеты кіраванымі авіябомбамі, паведамляе Reuters. Запасы ATACMS ва ўкраінцаў скончыліся. Там ужо чакаюць мадэрнізаваныя GLSDB.

GLSDB — гэта бомба малога дыяметра наземнага базавання, якая наносіць удары да 150 кіламетраў. Яны пастаўляліся ва Украіну яшчэ пры адміністрацыі Джо Байдэна. Аднак ёсць звесткі, што праз расійскія сістэмы радыёэлектроннай барацьбы бомбы сталі неэфектыўныя. Аднак амерыканцы вырашылі праблему праз мадэрнізацыю GLSDB.

Апошні раз згаданыя бомбы выкарыстоўваліся ва Украіне ў канцы мінулага года. Запасы мадэрнізаваных GLSDB ужо ёсць у Еўропе. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні іх зноў пачнуць выкарыстоўваць на фронце.

ЗША аднавілі пастаўкі зброі і боепрыпасаў ва Украіну пасля нядаўніх амерыканска-ўкраінскіх перамоваў у Саудаўскай Аравіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі