Каля мяжы з Украінай адкрылі памежную заставу "Сямёнаўка"

На адкрыццё прыехаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко / t.me/gomel_region_gov/
У Беларусі каля мяжы з Украінай адкрылі памежную заставу "Сямёнаўка" (Гомельская памежная група). Яна знаходзіцца ў Гомельскім раёне. Сцвярджаецца, што "сучасны комплекс" дазволіць памежнікам "павысіць эфектыўнасць выканання задач па ахове мяжы".
А прысутны на адкрыцці старшыня Дзяржпамежкамітэта генерал-маёр Канстанцін Моластаў адзначыў, што "гэта ўжо другая з шасці памежных застаў на беларуска-ўкраінскім участку мяжы, якія будуюцца па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме, увод у строй якіх прадугледжаны ў бягучым годзе".
Першай была памежная застава "Нароўля", якая адносіцца да Мазырскага памежнага атрада і ахоўвае ўчастак мяжы з Украінай працягласцю больш за 60 кіламетраў. Яе адкрылі таксама ў сакавіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.