Цэлая сям'я загінула пры абстрэле Запарожжа

Цэлая сям'я загінула пры абстрэле Запарожжа / t.me/zoda_gov_ua
Расейскія войскі ўначы на 22 сакавіка абстралялі Запарожжа, тры чалавекі загінулі, 12 атрымалі раненні, пра гэта піша тэлеграм-канал кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава.
Ад абстрэлу загінула цэлая сям'я — 14-гадовая дзяўчынка і яе бацькі. Падлетак і бацька загінулі на месцы, маці — у бальніцы.
Абстрэлам таксама пашкоджаны жылыя дамы, аўтамабілі, гарадская інфраструктура.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.