Як сям’я тры месяцы прабыла на Акрэсціна, з’ехала і стала на ногі ў эміграцыі

Сяргей Крупеніч

Сяргей Крупеніч / Асабісты архіў

У ліпені 2021 года Сяргея Крупеніча, праграміста з Мінска, і ягоную жонку Анастасію, настаўніцу гімназіі, затрымалі першы раз. У выніку яны прайшлі праз дзевяць судоў, дзе іх абвінавацілі ў “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць”. Падставай для гэтага стала тое, што яны перасылалі адно аднаму навіны з тэлеграм-каналаў.

Агулам у мужа і жонкі сабралася 126 і 127 сутак арышту.

У лістападзе іх выпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычын. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь і цяпер у Польшчы.

Еўрарадыё параўмаўляла з Сяргеем пра новае жыццё і ўспаміны з арышту.

“Адчуванне дому засталося ў Беларусі”

— Прайшло ўжо амаль чатыры гады ад арыштаў і ўцёкаў у Польшчу. Як вы сябе адчуваеце? Чым займаецеся? Ці атрымалася ўладкавацца?

— У цэлым усё нядрэнна, працягваю займацца тым самым — працую софтвэрным распрацоўшчыкам. Атрымалася ўладкавацца, прывыкнуць да новага жыцця, але адчуванне дому ўсё роўна засталося ў Беларусі.

— Як той досвед і эміграцыя паўплывалі на вашыя адносіны?

Як сям’я тры месяцы прабыла на Акрэсціна, з’ехала і стала на ногі ў эміграцыі
Сяргей Крупеніч / Асабісты архіў

“Адзін з суседзяў па камеры стаў маім калегам”

— Ці здараюцца флэшбэкі ў вас ужо тут, нават пасля чатырох гадоў?

— Практычна ніякіх флэшбэкаў не было і няма, за выключэннем "сну эмігранта", калі ў сне выпадкова аказваешся ў Беларусі. Але трывога ў такіх снах хутчэй звязаная з беззаконнем, чым з самім фактам знаходжання ў краіне.

— Вы казалі пасля пераезду, што збіраецеся падтрымліваць беларусаў, якія трапілі ў падобную сітуацыю. Ці атрымліваецца? Якім чынам?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.