Мытніка Скубілава, абвінавачанага ў "здрадзе дзяржаве", асудзілі на 9 гадоў

Дзмітрый Скубілаў

Дзмітрый Скубілаў / АНТ

Мытніка Дзмітрыя Скубілава на закрытым судзе асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму прысудзілі штраф у 500 базавых велічыняў (20 тысяч рублёў на момант вынясення прысуду).

Суд над Скубілавым адбыўся 9 снежня 2024 года. Мужчыну абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкулу 356 КК). Канкрэтны прысуд быў невядомы, яго назвалі ў прапагандысцкім фільме дзяржаўнага тэлеканала аНТ.

Са стужкі стала вядома, што Скубілаў нарадзіўся ў 1975 годзе ў Астравецкім раёне. Паведамлялася, што ён доўгі час працаваў на Ашмянскай мытні, афармляў перамяшчэнне трапспарту і грузаў.

Паводле версіі рэжыму Лукашэнкі, Скубілава завербавалі літоўскія спецслужбы. У мужчыны нібыта быў літоўскі ДНЖ, а яго сям'я жыла ў Вільні, куды ён і ездзіў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.