Ціханоўская — пра "фіктыўную інаўгурацыю Лукашэнкі"

Легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі Захадам не прызнаецца

Легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі Захадам не прызнаецца / delfi.lt

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала прызначэнне "інаўгурацыі" Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка. Пра гэта было аб'яўлена ў чацвер.

"Самаабвешчаны дыктатар Лукашэнка прызначыў сваю фіктыўную "інаўгурацыю" на 25 сакавіка — праз два месяцы пасля сваіх фальшывых "выбараў", піша Ціханоўская ў Х. — Ні беларусы, ні дэмакратычныя краіны не прызнаюць яго. Ён злачынец, які чапляецца за ўладу, які прадае Беларусь Пуціну, уцягвае нашу краіну ў далейшую акупацыю".

На гэты раз мерапрыемства не будзе таемным, як у 2020 годзе, калі "інаўгурацыя" не анасавалася і не транслявалася ў жывым эфіры. Яна пройдзе падчас рэпрэсій, якія ў РБ не спыняюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.