Лукашэнка вырашыў правесці "інаўгурацыю" на Дзень Волі

На гэты раз мерапрыемства анансуецца / Прэс-служба Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка вырашыў правесці "інаўгурацыю" 25 сакавіка — на Дзень Волі, паведамляе яго прэс-служба.
На гэты раз мерапрыемства не будзе таемным, як у 2020 годзе, калі "інаўгурацыя" не анасавалася і не транслявалася ў жывым эфіры. У той час у Беларусі яшчэ праходзілі масавыя пратэсты.
Пасля некалькіх гадоў масавых рэпрэсій, якія не спыняюцца, Лукашэнка пратэстаў не чакае. І дату выбралі невыпадкова. Выбар лукашыстаў падаецца арыгінальнай спробай здзеку.
Між тым, легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі Захадам так і не прызнаецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.