"Дынама-Маладзечна" выйшла ў паўфінал хакейнай экстралігі

"Дынама-Маладзечна" — "Нёман"

"Дынама-Маладзечна" — "Нёман" / hockey.by

"Дынама-Маладзечна" выйшла ў паўфінал беларускай хакейнай экстралігі. Чвэрцьфінальная серыя выйграна ў гродзенскага "Нёмана" з лікам 4:2. У шостым паядынку гаспадары пляцоўкі прайгравалі з 47-й хвіліны, але на 56-й зраўнялі лік, а на 58-й закінулі пераможную шайбу — 2:1 (0:0, 0:0, 2:1).

Раней у паўфінал выйшла мінскае "Юнацтва", якое абыграла аршанскі "Лакаматыў" (4:0). У чацвер яшчэ адну пуцёўку разыграюць "Гомель" і "Металург". Лік у іх серыі пакуль нічыйны — 3:3. Такі ж лік у серыі "Віцебска" і "Брэста". Яны згуляюць сёмы матч ў пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі