У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" зафіксавалі "ўнікальную знаходку"

Мядзведзь трапіў у фотапастку / npp.by
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" зафіксавалі "ўнікальную знаходку". У чацвер у фотапастку трапіў буры мядзведзь. Гэта можа сведчыць пра яго зімоўку на тэрыторыі парку.
"Гэта падзея стала значнай, улічваючы, што мядзведзь быў упершыню заўважаны тут усяго два гады таму, у верасні 2023 года, пасля больш чым 60-гадовай адсутнасці", — кажуць у Нацыянальным парку "Прыпяцкі". Там спадзяюцца на аднаўленне папуляцыі бурага мядзведзя ў рэгіёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.