Пра візы, міжнародную абарону, разводы, суды і легалізацыю — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
Эміграцыя ставіць перад людзьмі пытанні, якія падаюцца ім невырашальнымі, але часам яны проста не ведаюць, як да іх вырашэння падысці, бо не ведаюць нюансаў мясцовага заканадаўства. Паводле якога, да прыкладу, пытанне запрашэння на візу для сваякоў вырашаецца лёгка. Дый на ініцыятараў булінгу вашых дзяцей у школах можна знайсці законныя сродкі ўздзеяння, і з легалізацыяй разабрацца. Наша праграма таксама ў гэтым дапаможа.
Як вырашыць пытанні візаў для сваякоў, калі вы маеце міжнародную абарону? Што рабіць, калі ваша дзіця становіцца аб’ектам булінгу ў школе альбо ліцэі? Як змяняецца міграцыйнае заканадаўства ў Польшчы (і іншых краінах ЕС) і як падзяліць уласнасць, калі вы за мяжой і вырашылі скасаваць брак? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у 16:00 у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.