Чаму ў беларускіх турмах зводзяць жанчын са свету? Эфір з палітвязынкай

Уладальніца нямецкай жаночай прэміі імя Ганны Кляйн Дар'я Афанасьева / BGmedia
Лаўрэатка нямецкай жаночай прэміі імя Ганны Кляйн, фемактывістка і палітвязынка Дар'я Афанасьева называе ўсё, што адбываецца ў гомельскай жаночай калоніі, феміцыдам. Яе словы пацвярджаюцца нядаўнім дакладам праваабаронцаў з "Вясны", выснова якога — рэжым зводзіць зняволеных жанчын са свету.
У чым гэта праяўляецца? Ці магчыма абараніць свае працы за кратамі? Навошта рэжыму прэс-атрады і як ён выхоўвае мізагінію сярод зняволеных?
Пра гэта размаўляем з Дар'яй у 13:00 па Мінску.
І яшчэ. За ўдзел у пратэстах Даша правяла ў калоніі 2,5 гады. За гэты час у яе моцна пагоршыўся як фізічны (дзяўчына хварэе на астму), так і псіхалагічны стан. Дашы патрэбныя абследванні і лекі. Даапамагчы ёй можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.