Русціс Камунтавічус: Думаць Беларусь — гэта місія і нацыянальная ідэя беларусаў

Русціс Камунтавічус
20 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius).
Мы, нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага, маем супольную гісторыю, але ж і моцныя адрозненні — беларусы, літоўцы і палякі. Кожны ў выніку абраў свой шлях нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва і тыя падмуркі, на якіх гэтае будаўніцтва ажыццяўляць. І калі літоўскі шлях нацыябудаўніцтва грунтуецца на мове, то ў беларусаў ён у тым, каб быць у няспынным пошуку адказаў на адвечныя пытанні: хто мы, адкуль і куды рухаемся. І ў гэтай нацыянальнай нявызначанасці, у гэтым адвечным пошуку свайго шляху і ёсць адметнасць ды непаўторнасць беларускай нацыі, перакананы Русціс Камунтавічус.
Пра тое, як нам дзяліць з літоўцамі “Пагоню”, чаму літоўцы так баяцца беларусаў і ў чым сіла беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Русцісам Камунтавічусам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.