Ці ўратуюць Еўропу міны на мяжы з Беларуссю ад агрэсіі Пуціна — эфір

Міхал Патоцкі 

Міхал Патоцкі  / Еўрарадыё

Польшча паставіць міны на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта заявіў міністр абароны Павел Бэйда. Здавалася б, на фоне заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што перамовы з Расіяй наконт спынення агню, а ў перспектыве — і вайны, ва Украіне ідуць паспяхова, такія намеры Польшчы выглядаюць дзіўна. Дый Лукашэнка ж паабяцаў, што з тэрыторыі Беларусі ніякія салдаты нікуды не пойдуць, танкі не паедуць і ракеты не паляцяць.

Чаму ў Польшчы не вераць у міралюбства Лукашэнкі і ці не перабольшваюць у Варшаве пагрозу? Як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй і ці здольныя краіны ЕС кансалідавацца? Якія змены міграцыйнага заканадаўства назіраюцца ў Еўропе і ці чакаць беларусам пагаршэння ў гэтым кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.