Туск сказаў, што можа даказаць дачыннасць Беларусі да міграцыйнага крызісу.

Премьер-министр Польши Дональд Туск

Премьер-министр Польши Дональд Туск / Władysław Kosiniak-Kamysz, Donald Tusk i Tomasz Siemoniak/Artur Reszko /PAP

Премьер-міністр Польшчы Дональд Туск распавёў, што атрымаў доказы датычнасці Беларусі і Расіі да наплыву нерэгулярных мігрантаў на польска-беларускую мяжу, паведамляе польскае СМІ RMF24.

"Сёння я атрымаў паведамленне, якое пацвярджае, прынамсі, арганізацыйнае і палітычнае пакрыццё з боку адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі. Мы ведаем пра ўдзел Расіі. Такім чынам, мы сапраўды маем справу з дзяржаўнай машынай і машынай кантрабанды", — сказаў Туск, наведваючы 22 сакавіка польска-беларускую мяжу.

Ён дадаў, што Польшча працягвае мадэрнізацыю мяжы. Краіна ўжо выдаткавала 2,7 мільярда злотых (прыблізна 567 мільёнаў еўра) на яе ўмацаванне мяжы і плануе завяршыць працы ўжо гэтым летам.

З пачатку года польскія памежнікі прадухілілі больш за 2,2 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.