Упершыню Міжнародны алімпійскі камітэт узначаліць жанчына

Кірсці Ковентры

Кірсці Ковентры / Pool / Getty Images

Міжнародны алімпійскі камітэт узначаліла 42-гадовая Кірсці Ковентры. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Як пішуць СМІ, Ковентры набрала большасць галасоў чальцоў арганізацыі на таемным галасаванні. Цяперашні старшыня МАК Томас Бах, які ўзначальвае арганізацыю з 2013 года, пакіне сваю пасаду ўлетку. Ковентры зойме пасады старшыні 24 чэрвеня.

Кірсці Ковентры — шматразовая алімпійская чэмпіёнка і міністр спорту Зімбабвэ. У яе спартыўным актыве два залатыя, чатыры срэбраныя і адзін бронзавы медалі Алімпійскіх гульняў у плаванні.

Пазіцыя Кавентры наконт спартоўцаў з Беларусі і Расіі не разыходзіцца з рашэннямі МАК: тых, хто адкрыта падтрымаў вайну ва Украіне, дапускаць да Алімпіяды нельга, іншыя могуць выступаць у нейтральным статусе. Пра гэта яна заяўляла пасля спаборніцтваў у Парыжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.