Куля ў канверце, зніклы эканаміст і аднаполыя шлюбы ў Тайландзе — #ІхНоравы
#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Не толькі ў Беларусі знікаюць крытыкі рэжыму, але і ў сяброўскім Кітаі, дзе з красавіка нічога не вядома пра галоўнага эканаміста краіны.
Разам з тым паўднёвакарэйская спартоўка-стралок, якая скарыла сваёй крутасцю сёлетнюю Алімпіяду, атрымала ролю ў кіно.
Пра гэта і іншае — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Галоўны кітайскі эканаміст знік пасля крытыкі Сі Цзіньпіна
Адзін з галоўных эканамістаў Кітая Чжу Хэнпэн знік пасля крытыкі кіравання Сі Цзіньпіна ў закрытым групавым чаце WeChat (гэта галоўная кітайская мабільная праграма), расказаў Wall Street Journal.
Увесну 54-летні Чжу Хэнпэн "зрабіў некалькі няветлівых заўваг" — у тым ліку пра тое, што эканоміка Кітая слабее. Праз гэта на яго завялі справу, затрымалі і звольнілі з Інстытута эканомікі пры Кітайскай акадэміі грамадскіх навук (CASS). Там эканаміст прапрацаваў больш за дваццаць гадоў, дзесяць з якіх быў намеснікам дырэктара.
У ліпені 32-гадовая Джы заваявала срэбра на спаборніцтвах па стральбе з 10 метраў з пнеўматычнага пісталета сярод жанчын. Спакой і разняволенасць, з якімі яна страляла, забралі ўвагу інтэрнэт-карыстальнікаў, у тым ліку Ілана Маска.
“Яе трэба зняць у баевіку. Ніякай акторскай ігры не спатрэбіцца!” — напісаў тады бізнесовец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.