Грэцыя першая з праваслаўных краін узаконіла аднаполыя шлюбы

Грэцыя прызнала аднаполыя шлюбы, ілюстрацыйнае фота

Грэцыя прызнала аднаполыя шлюбы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

15 лютага парламент Грэцыі большасцю галасоў легалізаваў аднаполыя шлюбы і ўсынаўленне дзяцей аднаполымі сем'ямі, перадае Бі-Бі-Сі. За новы закон прагаласавалі 176 з 245 прысутных дэпутатаў.

Грэцыя першая з праваслаўных краін узаконіла аднаполыя шлюбы. У агульным жа спісе такіх краін яна стала 37-й.

У падтрымку гэтага закона выступаў прэм'ер-міністр Кірыякас Міцатакіс — лідар кансерватыўнай партыі "Новая дэмакратыя".

Пры гэтым дзясяткі дэпутатаў ад партыі прэм'ера выступалі супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. А падтрымалі новы закон дэпутаты ад апазіцыі, у тым ліку ад левай партыі СІРЫЗА. Яе ўзначальвае гей Стэфанас Каселакіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі