Лідарка французскіх ультраправых не зможа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Марын Ле Пэн / Reuters
Лідарка французскіх ультраправых Марын Ле Пэн не зможа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2027 года. Яе прызналі вінаватай у нямэтавым выкарыстанні сродкаў Еўрапарламента і асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі: два гады ўмоўна, яшчэ два — хатні арышт з электронным бранзалетам. Ле Пэн забаранілі абірацца ў органы ўлады на працягу пяці гадоў.
Марын Ле Пэн і восем еўрадэпутатаў ад "Нацыянальнага аб'яднання" абвінавачвалі ў тым, што яны фіктыўна наймалі парламенцкіх памочнікаў, каб вывесці грошы на карысць партыі. У справе фігуруе сума ў 2,9 млн еўра. Справу з восені 2024-га разглядаў суд у Парыжы.
У "Нацыянальным аб'яднанні" ёсць іншы кандыдат на выбары 2027-га — Жардан Бардэла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.