Ці магла б Польшча прадстаўляць інтарэсы Беларусі на мірных перамовах?

На мяжы

На мяжы / DW

Падчас сустрэчы з Лукашэнкам у Маскве Пуцін намякнуў, што калі перамовы па Украіне ўсё ж адбудуцца, ён можа прадстаўляць на іх інтарэсы рэжыму Лукашэнкі. А ці можа, напрыклад, Польшча прадстаўляць інтарэсы Беларусі, якія б ёй агучылі прадстаўнікі дэмсілаў нашай краіны?

С такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да палітычнага аглядальніка выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхала Патоцкага.

— Расія не будзе прадстаўляць нават інтарэсаў рэжыму, — мяркуе суразмоўца. — Калі інтарэсы рэжыму супадаюць з расійскімі — ну дык тады безумоўна. Але калі гэтыя інтарэсы не супадуць, Расія не будзе нават звяртаць увагі на інтарэсы Лукашэнкі.

Пытанне Беларусі будзе актыўнае

— Я думаю, што падчас перамоваў (калі перамовы будуць ужо весціся па факце, а не пра тое, як дамаўляцца паміж сабой) пытанне Беларусі будзе актыўнае. Па-першае, праз тое, што ў Беларусі ўжо нібыта ёсць расійская ядзерная зброя. Я думаю, што расіяне могуць паставіць пытанне так: “Ок, мы забіраем з Беларусі ядзерную зброю, але вы прыбіраеце заходнюю вайсковую прысутнасць з Польшчы, краін Балтыі і Румыніі”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.