Албанія можа забараніць TikTok

TikTok

TikTok

Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама заявіў аб намеры ўрада заблакаваць доступ да TikTok на адзін год пасля рэзананснага забойства школьніка. Меркаваная забарона можа набыць моц ужо ў студзені.

Нагодай для такога рашэння стаў выпадак, калі ў лістападзе 14-гадовага школьніка зарэзаў аднакласнік. Албанскія медыя пісалі, што інцыдэнт адбыўся пасля сваркі паміж двума юнакамі ў сацыяльных сетках.

Забойства выклікала ў Албаніі дэбаты сярод бацькоў, псіхолагаў і навучальных устаноў аб уплыве сацыяльных сетак на моладзь.

Разам з тым, прадстаўнік TikTok заявіў, што кампанія не знайшла ніякіх доказаў, што забойца ці сама ахвяра мелі акаўнты на гэтай платформе. Паводле яго слоў, відэа, якія прывялі да забойства, былі ў іншых сацсетках. Зараз TikTok патрабуе ад албанскага ўрада тлумачэнняў з нагоды прапанаванай забароны дадатка.

Як паведамляе BBC, TikTok ужо забаронены ў Індыі, Іране, Непале, Афганістане і Самалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі