Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях выйгралі ў "Ак Барса"

Аляксандр Волкаў атрымлівае віншаванні ад аднаклубнікаў

Аляксандр Волкаў атрымлівае віншаванні ад аднаклубнікаў / ХК "Дынама-Мінск"

20 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сустракаліся ў Казані з мясцовым "Ак Барсам".

Гульня скончылася з лікам 3:1 (2:0, 0:1, 1:0) на карысць "зуброў". Перамогу дынамаўцам прынеслі капітан каманды Андрэй Стась і Аляксандр Волкаў, які аформіў дубль у матчы. Волкаў адкрыў лік у гульні, забіўшы шайбу на пятай хвіліне. А другой шайбай, забітай на 60-й хвіліне ў пустую браму саперніка, ён завяршыў матч.

Пасля гэтай сустрэчы дынамаўцы засталіся на сёмым месцы Заходняй канферэнцыі, але цяпер у іх актыве — 42 балы. "Ак Барс" займае трэцяе месца ва Усходняй канферэнцыі ВКЛ, маючы 46 ачкоў. 

Дарэчы, з "Ак Барсам" дынамаўцы сустрэнуцца на пляцоўцы яшчэ сёлета — 25 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі