Жанчыну, пацярпелую на пажары ў Віцебску, перавезлі ў апёкавы цэнтр у Мінску
Віцяблянку перавялі ў клініку ў Мінску
Віцяблянку, якая пацярпелы на пажары ў гандлёвым цэнтры "Беларусь", 20 снежня перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.
Як паведамляе прэс-служба Мінздароўся, жанчыну даставілі спецаўтатранспартам у суправаджэнні рэанімацыйнай брыгады. Пацыентка знаходзіцца ў цяжкім стане. У яе дыягнаставалі тэрмаінгаляцыйную траўму цяжкай ступені. Віцяблянку падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
У Мінздароўя заяўляюць, што астатнія 19 чалавек, якія былі шпіталізаваныя ў бальніцы Віцебска, ужо выпісаныя на амбулаторны этап лячэння.
Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры здарыўся тыдзень таму, 13 снежня. Прычынай стала кароткае замыканне. Аднак у Дзяржкамітэце судовых экспертыз адзначылі і "непраектныя змены, ўнесеныя ў электраправодку".
Пасля здарэння сілавікі паведамілі пра затрыманне людзей, якіх падазраюць у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. У адным з затрыманых апазналі ўласніка будынка прадпрымальніка Віктара Вялюгу.
Сам будынак гандлёвага цэнтра вырашана знесці, а на яго месцы пабудаваць іншы сацыяльны аб'ект.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.