Стала вядомая афіцыйная прычына смерці Уладзіміра Макея

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей памёр ад "неўдакладненых прычын". Так запісана ў афіцыйных базах памерлых, якія аказаліся ў "Кіберпартызанаў". Аб'яднанне атрымала доступ да базаў памерлых у Беларусі да 2024 года.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей памёр у лістападзе 2022-га ва ўзросце 64 гадоў. Яго раптоўная смерць выклікала шмат канспіралагічных тэорый. Нехта казаў, што ў тагачаснага кіраўніка МЗС “не вытрымала сэрца”, іншыя падазравалі забойства высокапастаўленага чыноўніка.

Дарэчы, тыя ж "неўдакладненыя прычыны" пазначаныя і ў Аляксея Аўраменкі — міністра транспарту, які памёр у 202-м3 ва ўзросце 46 гадоў. Выказваліся здагадкі, што ён скончыў жыццё самагубствам.

Такая ж прычына смерці — у палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі пры нявысветленых акалічнасцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі