У Мінску на прыпынку "Курасоўшчына" загінуў мужчына

За імгненні да гібелі

За імгненні да гібелі / Кадр з відэа

У Мінску на прыпынку "Курасоўшчына" загінуў мужчына. З нейкай прычыны ён апынуўся на рэйках і трапіў пад цягнік.

Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося ўвечары 26 лістапада. Мужчына спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але не паспеў пакінуць рэйкі. Ён быў смяротна траўмаваны. Загінуламу было 58 гадоў.

Следчы камітэт праводзіць праверку і высвятляе ўсе абставіны трагічнага здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі