У Баранавічах падлічылі даўгі за камуналку — амаль мільён рублёў

Па краіне даўгі за камуналку складаюць амаль 320 мільёнаў

Па краіне даўгі за камуналку складаюць амаль 320 мільёнаў / mlyn.by

У Баранавічах падлічылі даўгі за камуналку і атрымалася 950 тысяч рублёў (па краіне — амаль 320 мільёнаў). 28 чалавек ужо выселілі з жылля (высяленні адбываюцца і ў іншых гарадах), піша "Наш край".

878 абанентаў у горадзе былі адключаныя ад камунальных паслуг. Як адзначае выданне, з некаторых злосных неплацельшчыкаў спаганяць грошы спрабуюць у судовым парадку. На спагнанне запазычанасці аформлена 1792 "выканаўчых надпісаў", 85 іскавых заяў накіравалі ў суд. У суд на высяленне падалі яшчэ 30 іскаў.

Гэтай восенню стала вядома, што ў Мінску больш за дзесяць з паловай тысяч кватэр апынуліся без святла і вады. Прычына — запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі