Траціна беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пераводзяць грошы сваякам у Беларусь

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Амаль 33% беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пераводзяць грошы сваякам у Беларусь. Хаця эканамічная сітуацыя ў мігрантаў з Беларусі вельмі розная. Апытанку наконт жыцця беларускіх мігрантаў правёў Нацыянальны банк Польшчы.

Згодна з яе вынікамі, 37% беларускіх мігрантаў выдаткоўваюць на паўсядзённае жыццё толькі палову ці нават менш ад заробку. Аднак каля 16% трацяць за месяц усё, што зарабілі.

Таксама аўтары даследавання робяць выснову, што мігранты з Беларусі ў большасці выпадкаў звязваюць сваю будучыню з Польшчай. "Амаль 79% ацэньваюць свой узровень задаволенасці жыццём у Польшчы як вельмі добры ці добры. А 68% апытаных плануюць застацца ў Польшчы назаўсёды ці больш чым на год", — гаворыцца ў даследаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі