Стала вядома, колькі людзей сёлета ўжо загінула на чыгунцы ў Беларусі


Ад пачатку года на чыгунцы загінулі дзевяць чалавек, ілюстрацыйнае фота

Ад пачатку года на чыгунцы загінулі дзевяць чалавек, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Ад пачатку года на чыгунцы ў Беларусі загінулі дзевяць чалавек, паведамляе прэс-служба МУС.

Яшчэ сямёра атрымалі сур'ёзныя траўмы. Паводле звестак міліцыі, кожны трэці пацярпелы быў нецвярозым.

"Сёння ў Оршы, перабягаючы шляхі ў непрызначаным месцы перад рухомым саставам, траўмаваны мясцовы жыхар", — паведамляе прэс-служба.

Некалькі дзён таму ў Івацэвіцкім раёне пад цягнік трапіў мужчына і атрымаў сур'ёзныя калецтвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі