Аліеў абвінаваціў Расію ў спробах "замяць інцыдэнт" з авіякатастрофай
Ільхам Аліеў
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў абвінаваціў Расію ў спробах "замяць інцыдэнт" з авіякатастрофай самалёта "Азербайджанскіх авіяліній" 25 снежня (падобная заява была і раней). Паводле яго слоў, Азербайджан патрабуе ад Масквы справядлівасці, пакарання вінаватых, "поўнай празрыстасці і чалавечага паводзінаў", паведамляе kavkaz-uzel.eu.
Embraer-190 ляцеў з Баку ў Грозны. Мяркуецца, што ў Чачні падчас адбіцця атакі беспілотнікаў яго абстралялі. Самалёт атрымаў пашкоджанні, не змог атрымаць дазволу на пасадку і вымушаны быў ляцець на захад Казахстана праз Каспійскае мора. З 67 чалавек выжылі толькі 29.
"Магу з упэўненасцю сказаць, што віна за тое, што азербайджанскія грамадзяне загінулі ў гэтай катастрофе, ляжыць на прадстаўніках Расійскай Федэрацыі, — гаварыў Аліеў. — ...Спробы дзяржаўных структур Расіі замяць гэты інцыдэнт і настойваць на абсурдных версіях выклікаюць у нас і здзіўленне, і шкадаванне, і справядлівае абурэнне".
Уладзімір Пуцін праз некалькі дзён пасля авіякатастрофы папрасіў прабачэння падчас размовы з Ільхамам Аліевым, але толькі за тое, што "трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Расіі".
Як вядома, "чорныя скрыні" расшыфроўваюцца ў Бразіліі (краіне-вытворцы Embraer) на патрабаванне Азербайджана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.