Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу са "збройным баронам" Віктарам Бутам

Віктар Бут у БДУ

Віктар Бут у БДУ / bsu.by

Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу са "збройным баронам", расіянінам Віктарам Бутам. У ЗША ён быў асуджаны на 25 гадоў зняволення за кантрабанду зброі, знаходзіўся за кратамі з 2008-га. Абменены ў 2022 годзе. Цяпер яго прадстаўляюць, як "расійскага грамадскага дзеяча, прадпрымальніка, дэпутата заканадаўчага сходу Ульянаўскай вобласці".

Сустрэча беларускіх студэнтаў з Бутам была на тэму "Геапалітычныя выклікі і наша агульная гістарычная праўда". Яны даведаліся, што "ўкладвае ў паняцце Радзімы Віктар Бут, якія моманты даваліся цяжэй за ўсё ў перыяд расстання з Расіяй, што натхняла і надавала сіл".

Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу са "збройным баронам" Віктарам Бутам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.